08
Filed under:
News by:
newbie

Першы паўфінальны матч Лігі Чэмпіёнаў УЭФА адбудзецца на стадыёне «Сан-Сіра» ў аўторак, 20 красавіка – «Інтэрнацыянале» ў Міляне прыме «Барсэлёну», а на наступны дзень у Мюнхене сыйдуцца «Баварыя» і «Ліён».
«Інтэрнацыянале» і «Барсэлёна» забяспечылі сабе трапленьне ў чацьвёрку наймацнейшых у аўторак. «Інтэр» ў другім матчы з мінімальнай перавагай узяў верх над маскоўскім ЦСКА. «Барса» дзякуючы покеру Ліёнэля Месі разграміла ў родных сценах «Арсэнал» з вынікам 4:1. У выніку сіне-гранатавыя адсвяткавалі перамогу па суме дзьвюх сустрэч з лікам 6:3. Паядынак у адказ паўфінальны паміж «Барсэлёнай» і «Інтэрам» пройдзе на «Камп Ноў» у сераду, 28 красавіка. Read more…
04
Filed under:
News by:
newbie

Аўтар двух галоў «Барсэлёны» ў гасьцявым матчы 1/4 фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА з «Арсэналам» Златан Ібрагімавіч не згуляе ў адказным паядынку на «Камп Ноў» з-за надрыву правай ікраножнай цягліцы. Нападаючы зборнай Швэцыі атрымаў дабро ад мэдыцынскага штаба на ўдзел у нядзельным матчы чэмпіянату Гішпаніі з «Атлетыка» з Більбао, які завяршыўся перамогай каталёнцаў (4:1), але атрымаў траўму яшчэ на размінцы. Read more…
28
Filed under:
News by:
newbie

За некалькі дзён да першага матчу 1/4 фіналу Лігі Чэмпіёнаў супраць «Манчэстэр Юнайтэд» мюнхенская «Баварыя» засталася без свайго лідэра Ар’ена Рабэна. Read more…
27
Filed under:
News by:
newbie

Вінгэр зборнай Партугаліі крайні хаўбэк Нані падпісаў новы кантракт з «Манчэсьцер Юнайтэд» на чатыры гады, пасля чаго заявіў: «Мару заваяваць з гэтай камандай мноства новых трафэяў”.
У 2007 годзе 23-гадовы футбаліст быў набыты ў лісабонскага «Спортынга». З тых часоў Нані правёў 55 матчаў у прэм’ер-лізе і забіў пяць мячоў. Трэнер “Юнайтэд” сэр Алекс Фэргюсан заявіў: «Нані – пастаянна прагрэсуючы талент. Ён істотна прыбавіў з тых часоў, як перабраўся ў Манчэстэр. Мы шчаслівыя, што ён заключыў новы кантракт. Упэўнены, у Нані вялікая будучыня ў нашай камандзе». Read more…
26
Filed under:
News by:
newbie

Ульрыш Рамэ падоўжыў дамову з «Бардо» да чэрвеня 2011 года, у выніку чаго правядзе ў шэрагах чэмпіёна Францыі 14-ы сэзон. Дзеючы кантракт 37-гадовага Ульрыша Рамэ з «Бардо» скончваўся па заканчэньні цяперашняй кампаніі. Былы галкіпэр зборнай Францыі адказаў згодай на прапанову застацца ў клюбе да канца наступнага сэзона. Read more…
25
Filed under:
News by:
newbie

Штогадовы Фэстываль чэмпіёнаў, прымеркаваны да фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА, у гэтым годзе пройдзе з 15 па 22 траўня ў мадрыдскім парку Рэціро, а яго шырокая праграма не пакіне абыякавымі прыхільнікаў футбола ўсіх узростаў. Read more…
21
Filed under:
News by:
newbie

Сэр Алекс Фэргюсан (на фота) пасля аб’явы вынікаў жараб’ёўкі адзначыў, што ў «Манчэстэра» зьявіўся добры шанец выйсці ў паўфінал Лігі Чэмпіёнаў. Імя супэрніка – «Баварыя» Мюнхэн – выклікае ў шатляндца дастаткова супярэчлівыя пачуцьці. Read more…
19
Filed under:
News by:
newbie
Сёньня ў Ньёне ў штаб-кватэры УЭФА адбылася жараб’ёўка 1/4 фіналу Лігі Чэмпіёнаў.
Такім чынам, у барацьбе сустрэнуцца:
Манчэсцер Юнайтэд – Баварыя
Ліён – Бардо
Арсэнал – Барсэлёна
Інтэр – ЦСКА
Пераможца ў пары Манчэсцер Юнайтэд/Баварыя ў 1/2 фіналу сустрэнецца з пераможцам Ліён/Бардо. Пераможца ў пары Арсэнал/Барсэлёна – з пераможцам у пары Інтэр/ЦСКА.
19
Filed under:
News by:
newbie

Расейскі форвард лёнданскага «Арсэнала» Андрэй Аршавін напярэдадні жараб’ёўкі чвэрцьфіналу Лігі Чэмпіёнаў распавёў аб тым, каго хацеў бы атрымаць у супэрнікі свайго клюба. Read more…
18
Filed under:
News by:
newbie

У адказным матчы 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў «Барсэлёна» каменя на камені не пакінула ад «Штутгарта».
Паядынак у Германіі зарадзіў сярод балельшчыкаў швабаў маленькую ндзею, што іх каманда трапіць у чвэрцьфінал (1:1). На выездзе каталёнцы ледзь зьнесьлі ногі, аднак дзякуючы свайму высокаму класу і наяўнасьці ў складзе генія Леа Месі здолелі дамагчыся прымальнага выніку. Паграбняк і кампанія змаглі агаліць патайныя бакі «Барсы», праўда, ўпусьціўшы масу момантаў на роднай арэне, на «Камп Ноў» ужо самі вымушаныя былі чырванець ад уласнай «няёмкасьці». Read more…