Бэкхэм прыбыў у Мілян

Filed under: News by: writer

david_beckham_ac_milan
Паўабаронца «Лос-Анджэлэс Гэлаксі» Дэвід Бэкхэм, як і чакалася, у панядзелак прыбыў у размяшчэньне італійскага «Міляну», дзе правядзе бліжэйшыя паўгады на правах арэнды, інфармуе Footballpress.net.

Нагадаем, што выступамі ў Эўропе 34-гадовы футбаліст жадае давесьці настаўніку зборнай Ангельшчыны Фабія Капэла сваё права на паездку на чэмпіянат сьвету ў ПАР.

Upd. Як паведамляе сайт sportbox.ru Фабія Капэла паведаміў Бэкхэм зможа паехаць на чэмпіянат сьвету па футболе ў Паўднёваафрыканскую рэспубліку, калі яму атрымаецца пазбегнуць траўмаў. Read more…

Мішэль Плаціні: «Задаволены цяперашнім фарматам правядзеньня эўракубкаў»

Filed under: News by: writer

platini
Прэзыдэнт УЕФА Мішэль Плаціні падвёў вынікі першай паловы бягучага эўрапейскага футбольнага сэзону.

«У футболе, як і ў іншых відах спорту, неабавязкова падводзіць вынікі ў канцы каляндарнага году, бо мы жывем па іншым каляндары. Read more…

Аляксандр Глеб: «У нашай пары шанцы расцаню, мабыць, 80 на 20 на карысьць «Барсэлёны»

Filed under: News by: writer

hleb_stuttgart
Паўабаронца «Штутгарту» Аляксандр Глеб падзяліўся ўражаньнямі ад працы новага галоўнага трэнера каманды Крысьціяна Гроса, а таксама пракамэнтаваў вынікі лёсаваньня 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе немцы маюць згуляць з «Барсэлёнай». Read more…

Анчэлоцьці: «Жадаю замірыцца з Жазэ»

Filed under: News by: writer

Carlo_Ancelotti
Настаўнік «Чэлсі» Карла Анчэлоцьці заявіў, што жадае наладзіць адносіны з рулявым «Інтэра» Жазэ Маўрын’ю ў перадпачатку сустрэчы лонданцаў і міланцаў у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Раз ужо так выйшла, што мы ня вельмі ладзім адзім з адным, то трэба паспрабаваць прыйсьці да агульнага назоўніка. Будучыя паядынкі нашых каманд – выдатны шанец зрабіць гэта. У нас з Жазэ былі асобныя недамоўкі ў прэсе, але ня больш таго. Проста я прызвычаіўся канцэнтравацца на самім футболе, а не ўвязвацца ў палеміку», – адзначыў 50-гадовы італіец у інтэрв’ю Sky Sports. Read more…

Плэй-оф: статыстыка асабістых сустрэчаў

Filed under: News by: writer

champions_league_playoff
Беларускі партал пра Лігу чэмпіёнаў прапануе вашай увазе статыстычную падборку, датычную гісторыі супрацьстаяньняў удзельнікаў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

АСАБІСТЫЯ СУСТРЭЧЫ

« Штутгарт » – « Барсэлона » (+0=0-2)

1. ЛЧ-2007/2008 Групавы этап 2 кастрычніка 2007 «Штутгарт» – «Барсэлона» – 0:2

2. ЛЧ-2007/2008 Групавы этап 12 сьнежня 2007 «Барсэлона» – «Штутгарт» – 3:1

« Алімпіякос » – «Бардо» – раней не сустракаліся

« Інтэр » – « Чэлсі » – раней не сустракаліся Read more…