Гібс ляжа пад нож

Filed under: News by: newbie

Kieran-Gibbs-Checks-Foot-Standard-Liege

Леваму абаронцу «Арсэнала» Кірану Гібсу трэба апэрацыя на левай ступні, з-за чаго яму давядзецца прапусьціць астатак сэзона. Фатальнае пашкоджаньне 20-гадовы футбаліст моладзевай зборнай Англіі атрымаў у лістападаўскім матчы Лігі Чэмпіёнаў УЭФА. Read more…

Гвардыёла разам з «Барсай»

Filed under: News by: newbie

josep-guardiola

Хасэп Гвардыёла працягне кіраваць «Барсэлёнай» ў наступным сэзоне – трэнер паабяцаў, што падоўжыць кантракт з каталёнцамі летам гэтага года, калі ў клюба з’явіцца новы прэзідэнт. Read more…

Зіка звольнены з «Алімпіякоса»

Filed under: News by: newbie

Зико

Праз чатыры месяцы пасля прызначэньня бразілец Зіка разьвітаўся з пасадай галоўнага трэнера «Алімпіякоса», новым настаўнікам якога ў другі раз за сэзон стаў Бажыдар Бандовіч. Read more…

Рубэн перайшоў у «Порту»

Filed under: News by: newbie

rubenmicael3

Першым навічком «Порту» ў 2010 годзе стаў выступаўшы раней за «Насьёнал» партугальскі паўабаронца Рубэн Мікаэль, які падпісаў з удзельнікам 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА кантракт на чатыры гады. Read more…

Крызіс у «Сэвільі» непазбежна сконьчыцца, упэўнены Бубноў

Filed under: News by: newbie

sevilla_fc_spanyol_foci

Пастаянны экспэрт Sportbox.ru Аляксандр Бубноў заклікае не надаваць сур’ёзнага значэньня цяперашнім няўдачам на прыкладзе супэрніка ЦСКА па 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў гішпанскай «Сэвільі». Read more…

Кэмпбэл вярнуўся ў «Арсэнал»

Filed under: News by: newbie

campbellpressPA_450x350

Вопытны абаронца Сол Кэмпбэл пасля трохгадовай адсутнасьці вярнуўся ў «Арсэнал», заключыўшы з «кананірамі» кантракт да канца сэзона. «Ён валодае вопытам, мудрасьцю, ды і працуе ён вельмі адказна», – сказаў настаўнік лёнданцаў Арсэн Вэнгэр. Read more…

Лаврэн узмацніў «Ліён»

Filed under: News by: newbie

Dejan Lovren

Напярэдадні матчаў 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА з мадрыдскім «Рэялам» настаўнік «Ліёна» Клод Пюэль вырашыў умацаваць абарону 20-гадовым экс-абаронцам загрэбскага «Дынама» Дзеянам Лаврэнам, з якім падпісаны кантракт на чатыры з паловай гады. Read more…

Пуёль заўважыў: «Зараз «Барсэлёна» будзе змагацца за перамогу ў Лізе Чэмпіёнаў і Чэмпіянаце»

Filed under: News by: newbie

Carles-Puyol-001

Капітан «Барсэлёны» Карлас Пуёль у інтэрвью газэце Sport пракамэнтаваў вылет каманды з Кубка Гішпаніі. Нагадаем, каталонцы па суме дзьвюх сустрэч саступілі «Сэвільі». Пуёль заклікаў партнёраў атрымаць урокі ад сваіх памылак і адзначыў, што дадатковы адпачынак, які зьявіўся ў сувязі з паразай, дапаможа камандзе ў барацьбе за астатнія тытулы. Read more…

Марацці: «Я не звольню Маўрынью»

Filed under: News by: newbie

jose_mourinho

Галоўны трэнер «Інтэра» Жазэ Маўрыньё (на фота) не будзе адпраўлены ў адстаўку ў выпадку паразы ў 1/8 фіналу футбольнай Лігі Чэмпіёнаў, паведаміў прэзідэнт мілянскага клюба Масіма Марацці у інтэрвью La Stampa. Read more…

Леанід Слуцкі: «Сэвілью» вывучаем пакуль што не вельмі актыўна»

Filed under: News by: newbie

Leonid Viktorovich Slutsky

Галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА Леанід Слуцкі пракамэнтаваў падрыхтоўку армейскага клюба да новага сэзону.

«На першым зборы спарынг заплянаваны толькі адзін, на 24 студзеня. Галоўнае – прывесьці гульцоў да адзінага назоўніку. Ды і навічкоў, якіх трэба паглядзець, у нас няма. А вось другі збор у Марбэлье спалучаны з удзелам у турніры. Там мы ўжо не павінны выпрабоўваць якіх-небудзь праблем з «фізыкай», і думаць трэба будзе аб тактычных рэчах. Read more…