Усё пачнецца на «Сан-Сіра».

Filed under: News by: newbie

san-siro---the-day-a_37701

Першы паўфінальны матч Лігі Чэмпіёнаў УЭФА адбудзецца на стадыёне «Сан-Сіра» ў аўторак, 20 красавіка – «Інтэрнацыянале» ў Міляне прыме «Барсэлёну», а на наступны дзень у Мюнхене сыйдуцца «Баварыя» і «Ліён».

«Інтэрнацыянале» і «Барсэлёна» забяспечылі сабе трапленьне ў чацьвёрку наймацнейшых у аўторак. «Інтэр» ў другім матчы з мінімальнай перавагай узяў верх над маскоўскім ЦСКА. «Барса» дзякуючы покеру Ліёнэля Месі разграміла ў родных сценах «Арсэнал» з вынікам 4:1. У выніку сіне-гранатавыя адсвяткавалі перамогу па суме дзьвюх сустрэч з лікам 6:3. Паядынак у адказ паўфінальны паміж «Барсэлёнай» і «Інтэрам» пройдзе на «Камп Ноў» у сераду, 28 красавіка.

У прамежку паміж гэтымі датамі адбудуцца матчы паміж «Баварыяй» і «Ліёнам». Мюнхенцы прайгравалі «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард» у тры мячы, але здолелі забіць двойчы і выйсьці далей па правілу аб галах на выездзе. Ліёнцы у зваротным паядынку 1/4 фіналу супраць «Бардо» таксама пацярпелі паразу, аднак запасу пасля першага матча (3:1) ім для агульнай перамогі аказалася дастаткова.

Упершыню з сэзона 2003/04 ў паўфінале прадстаўлены чатыры краіны, і ўпершыню з сэзона 2002/03 на гэтай стадыі не аказалася ніводнага ангельскага клуба. «Ліён» дайшоў да паўфіналу першым з французскіх каманд пасля «Манака», які гуляў у фінале ў кампаніі 2003/04. Нямецкі клюб («Баер») у папярэдні раз змагаўся на гэтай стадыі ў Лізе Чэмпіёнаў-2001/02. «Баварыя» згуляе ў 1/2 фіналу ўпершыню пасля заваявання залатых медалёў у 2001 годзе.

Фінал Лігі Чэмпіёнаў адбудзецца ў суботу, 22 траўня, на мадрыдскай арэне «Санцьяга Бэрнабэу». За два дні да гэтага ў Хетафе будзе сыграны вырашальны матч жаночай Лігі Чэмпіёнаў.

Паўфіналы Лігі Чэмпіёнаў УЭФА-2009/10:

1: «Баварыя» – «Ліён» (21 і 27 красавіка)
2: «Інтэрнацыянале» – «Барсэлёна» (20 і 28 красавіка)

Фінал: «Санцьяга Бэрнабэу», Мадрыд (22 траўня, субота).

Паводле UEFA.com

Tags: , , , ,

Leave a Reply

Быстро купить gps навигаторы известных производителей можно на сайте магазина АЛЛО.
adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase