Аршавін: У «Арсэнале» ніхто не жадае гуляць з ЦСКА

Filed under: News by: newbie

andreiarshavin_190563

Расейскі форвард лёнданскага «Арсэнала» Андрэй Аршавін напярэдадні жараб’ёўкі чвэрцьфіналу Лігі Чэмпіёнаў распавёў аб тым, каго хацеў бы атрымаць у супэрнікі свайго клюба.

- У нашай камандзе ніхто не хоча ехаць у Маскву, – прыводзіць словы Аршавіна «Спорт-Экспрэс». – Усе баяцца халадоў і штучнага поля.

- Вы таксама ў гэтых антымаскоўскіх шэрагах?

- Ну, мне да «Лужнікоў» у сакавіку не прывыкаць, хоць, вядома, з задавальненьнем сустрэўся б з ЦСКА на больш познім этапе. А калі б мог паўплываць на жараб’ёўку, папрасіў бы, каб нам да фіналу не выпадалі «Манчэстэр Юнайтэд» і «Барсэлёна».

- А як жа «Інтэр», толькі што мінулы «Чэлсі»?

- «Інтэр», вядома, таксама вельмі добрая каманда, але, як мне здаецца, гэтую Лігу выйграе адзін з трох клюбаў – «МЮ», «Барса» або мы.

- А каго выбралі бы ў супэрнікі ЦСКА?

- Мне здаецца, што армэйцаў лепш за ўсё сустрэцца з «Бардо».

- Лічыце, што гэтая каманда слабее «Ліёна» або добра вам знаёмай па Кубку УЭФА «Баварыі»?

- Калі шчыра, цяперашнюю гульню ўсіх трох гэтых клюбаў уяўляю дрэнна, паколькі ў гэтым сэзоне іх амаль не бачыў. Але, бадай, вы правы – менавіта ў гэтым трохкутніку шанцы ЦСКА пайсці далей найбольш важкія.

Паводле news.sportbox.ru

Tags: , , , ,

Leave a Reply

спортивное питание в Киеве
adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase