«Барсэлёна» выходзіць у чвэрцьфінал

Filed under: News by: newbie

Lionel Andrés Messi

У адказным матчы 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў «Барсэлёна» каменя на камені не пакінула ад «Штутгарта».

Паядынак у Германіі зарадзіў сярод балельшчыкаў швабаў маленькую ндзею, што іх каманда трапіць у чвэрцьфінал (1:1). На выездзе каталёнцы ледзь зьнесьлі ногі, аднак дзякуючы свайму высокаму класу і наяўнасьці ў складзе генія Леа Месі здолелі дамагчыся прымальнага выніку. Паграбняк і кампанія змаглі агаліць патайныя бакі «Барсы», праўда, ўпусьціўшы масу момантаў на роднай арэне, на «Камп Ноў» ужо самі вымушаныя былі чырванець ад уласнай «няёмкасьці».

Барсэлёнский шматтысячнік гудзеў на працягу ўсяго матча. Віртуозы Пэпа Гвардыёлы стваралі неверагоднае. Пачуцьцё дэжавю не пакідала аж да фінальнага свістка. У мінулым годзе нешта падобнае сіне-гранатавыя стварылі з «Баварыяй», таксама скамячыўшы свайго супэрніка ва ўсіх лініях. Гэта прыкмета набліжэньня піку функцыянальнай формы «Барсы». Зладжаная работа ўсіх механізмаў гішпанскай машыны кідалася ў вочы ў кожным гульнявым моманце. Супраць такіх каталёнцаў мала у каго ёсьць шанцы выстаяць, што ўжо там казаць пра серадняк Бундэслігі.

Швабы трымаліся толькі першыя 13 хвілін. Барсэлёнскі рухавік зарабіў на поўную моц, а ў галоўным качагарам стаў Месі. Першы свой гол у сустрэчы Леа забіў далёкім стрэлам, паклаўшы мяч дакладна ў «дзевятку» (1:0), пасля чаго вырашыў наведацца на дыспэтчарскую вахту. Тонкім закідам налева, да якога падлучыўся Турэ, аргэнтынец паклаў пачатак другой выніковай атацы гаспадароў. Яя, атрымаўшы перадачу, у дотык прастрэліў уздоўж варот, а вёрткі Пэдра лёгка обскакаў абаронцаў і ўвагнаў мяч у пустыя вароты (2:0).

Калі да 60-й хвіліны швабы з пераменным посьпехам вытрымлівалі тактычны малюнак ва ўласным тыле, то пад заслону матча абарона гасьцей была настолькі разражанай, што толькі лянівы не скарыстаўся б магчымасьцю прагуляцца па ёй. Калі Месі афармляў дубль, правалілася цэнтральная зона абароны «Штутгарта» (3:0). Цікава, што Кркіч забіў, можна сказаць, першым дотыкам – Ібрагімавіч разразаючай перадачай вывеў маладога нападаючага адзін на адзін з Леманам. (4:0).

«Барсэлёна» ўпэўнена пераадолела бар’ер 1/8 фіналу, даказаўшы, што першы паядынак са «Штутгартам» быў толькі хвіліннай раслабленнасьцю, якую «сіне-гранатавыя» сабе больш не дазволяць.

Паводле eurosport.ru

Tags: , , , ,

Leave a Reply