Фэстываль чэмпіёнаў

Filed under: News by: newbie

1467124_w2

Штогадовы Фэстываль чэмпіёнаў, прымеркаваны да фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА, у гэтым годзе пройдзе з 15 па 22 траўня ў мадрыдскім парку Рэціро, а яго шырокая праграма не пакіне абыякавымі прыхільнікаў футбола ўсіх узростаў.

Футбольнае сьвята умесьціць мноства забаў і спэцыяльных мерапрыемстваў, якія ўзрадуюцць аматараў футбола ад малога да вялікага. Усё дзейства ўяўляе сабой кірмаш на адкрытым паветры і будзе прысвечана Лізе Чэмпіёнаў і двум клюбам-фіналістам. Заўзятары атрымаюць унікальны шанец на свае вочы ўбачыць Кубак эўрапэйскіх чэмпіёнаў, а разам з ім шэраг іншых калекцыйных экспанатаў, якія складаюць залаты фонд эўрапэйскага футбола. Напярэдадні вырашальнага матчу прыхільнікі футбола змогуць прыняць удзел у інтэрактыўных гульнях і наладзіць ўласныя матчы на грамадскіх міні-палях. Акрамя таго, заўзятараў чакае яшчэ адзін прыемны сюрпрыз. Гаворка ідзе аб сустрэчы са славутымі ў мінулым футбалістамі, якія правядуць у Мадрыдзе эксклюзіўную аўтограф-сэсію. На ўсе мерапрыемствы ўваход вольны.

Вядомыя ў мінулым іспанскія футбалісты будуць адстойваць гонар краіны ў паядынку супраць каманды сусветных зорак, складзенай з праслаўленых ветэранаў. Год таму ў падобным матчы ўдзельнічалі такія майстры як Вітор Байя, Леанарда, Франк Райкаард і Алесандра Кастакурта. У гэтым годзе кожны зможа асабіста пераканацца ў правамернасьці тэзіса, што высокі клас – гэта назаўжды.

Паводле UEFA.com

Tags: , , ,

Leave a Reply