Нані застаўся верным «Манчэсьцер Юнайтэд»

Filed under: News by: newbie

nani

Вінгэр зборнай Партугаліі крайні хаўбэк Нані падпісаў новы кантракт з «Манчэсьцер Юнайтэд» на чатыры гады, пасля чаго заявіў: «Мару заваяваць з гэтай камандай мноства новых трафэяў”.

У 2007 годзе 23-гадовы футбаліст быў набыты ў лісабонскага «Спортынга». З тых часоў Нані правёў 55 матчаў у прэм’ер-лізе і забіў пяць мячоў. Трэнер “Юнайтэд” сэр Алекс Фэргюсан заявіў: «Нані – пастаянна прагрэсуючы талент. Ён істотна прыбавіў з тых часоў, як перабраўся ў Манчэстэр. Мы шчаслівыя, што ён заключыў новы кантракт. Упэўнены, у Нані вялікая будучыня ў нашай камандзе».

Паўабаронца, які правёў 34 матчы за зборную Партугаліі, дадаў: «Трэнэрскі штаб навучыў мяне вельмі многаму. Я гуляю ў адным клюбе з шэрагам вядучых футбалістаў плянэты. Мару заваяваць з гэтай камандай мноства новых трафэяў”. У аўторак у Мюнхене «Манчэсьцер Юнайтэд» правядзе першы матч 1/4 фіналу Лігі Чэмпіёнаў з «Баварыяй».

Паводле UEFA.com

Tags: , , , ,

Leave a Reply