Робэн рызыкуе не згуляць з «МЮ»

Filed under: News by: newbie

arjen-robben-14

За некалькі дзён да першага матчу 1/4 фіналу Лігі Чэмпіёнаў супраць «Манчэстэр Юнайтэд» мюнхенская «Баварыя» засталася без свайго лідэра Ар’ена Рабэна.

Галяндскі хаўбэк рызыкуе прапусьціць хатні паядынак супраць манкуніянцаў, які адбудзецца ў аўторак, з-за расцяжэньня мышцаў галёнкі. Пашкоджаньне Ар’ен атрымаў у матчы 28-га тура нямецкай Бундэслігі супраць «Штутгарта» (1:2). На апошніх хвілінах сустрэчы Рабэн, які зьявіўся на полі адразу пасля перапынку, адчуў боль у назе і быў вымушаны пакінуць межы поля.

«Можа быць, траўма не так сур’ёзная, але ў любым выпадку выхад Робі на полі ў матчы супраць «Манчэстэра» знаходзіцца пад пытаньнем», – заявіў пасля гульні галоўны трэнер мюнхенцаў Луі ван Гал.

Нагадаем, што ў сярэдзіне тыдня Ар’ен вывеў «Баварыю» у фінал Кубка Германіі, забіўшы гол на 112-й хвіліне ў супрацьстаяньні з «Шальке» (1:0). Такім чынам, у дадзены момант мюнхенцы працягваюць барацьбу ў трох турнірах, і калі Рабэн выбыў надоўга, то пэрспэктывы ФК «Галівуд» нельга лічыць весела, паколькі галяндзец зьяўляецца сёньня безумоўным лідэрам атакуючай лініі клюба.

Паводле eurosport.ru

Tags: , , ,

Leave a Reply