
Сэр Алекс Фэргюсан (на фота) пасля аб’явы вынікаў жараб’ёўкі адзначыў, што ў «Манчэстэра» зьявіўся добры шанец выйсці ў паўфінал Лігі Чэмпіёнаў. Імя супэрніка – «Баварыя» Мюнхэн – выклікае ў шатляндца дастаткова супярэчлівыя пачуцьці.
«Чырвоныя д’яблы» абыгралі мюнхенцаў усяго аднойчы: з сямі спатканьняў баварцы выходзілі пераможцамі двойчы, яшчэ чатыры матчы завяршаліся ўнічыю. Адным з самых адчувальных удараў для каманды Фэргюсана стала няўдача ў чвэрцьфінале ЛЧ-2000/01. Тады Эфэнбэрг і Ко адквіталіся з ангельцамі, а затым і выйгралі галоўны прыз.
«Гісторыя нашых сустрэч у Эўропе можа расказаць пра тое, якой складаны бой нас чакае, – падкрэсліў сэр Алекс. – Упэўнены, у абодвух матчах будзе панаваць фантастычная атмасфэра: усім вядома, якой выдатны стадыён у Мюнхэне і якая доследная каманда «Баварыя».
«Вядома, спадзяюся, што ўсе гульцы, якія мне спатрэбяцца, будуць у страі. Калі так яно і будзе, то ў нас зьявіцца добры шанэц на посьпех », – заключыў галоўны «чырвоны д’ябал».
«Манчэстэр» – сур’ёзны супэрнік, – паўтарае калегу настаўнік «Баварыі» Луі Ван Гал. – Англічане і «Барсэлёна» – фаварыты турніру».
«Да таго ж яны ў выдатнай форме ў дадзены момант. Адзначу, што «МЮ» любіць дзейнічаць па сваім ўласным сцэнары, што можа стаць нашым козырам. Усё ж такі мы вельмі часта сустракаемся з камандамі, якія аддаюць перавагу гуляць у закрыты футбол», – дадае галяндзец, намякаючы на тое, што сустракацца з атакуючым калектывам яму яўна па душы.
Паводле eurosport.ru
Tags: 1/4, Alex Ferguson, Bayern, Louis van Gaal, Manchester Utd.
