
Аўтар двух галоў «Барсэлёны» ў гасьцявым матчы 1/4 фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА з «Арсэналам» Златан Ібрагімавіч не згуляе ў адказным паядынку на «Камп Ноў» з-за надрыву правай ікраножнай цягліцы. Нападаючы зборнай Швэцыі атрымаў дабро ад мэдыцынскага штаба на ўдзел у нядзельным матчы чэмпіянату Гішпаніі з «Атлетыка» з Більбао, які завяршыўся перамогай каталёнцаў (4:1), але атрымаў траўму яшчэ на размінцы.
Акрамя сустрэчы з «Арсэналам», лёнданская сустрэча з якімі скончылася ўнічыю з лікам 2:2, 28-гадовы футбаліст рызыкуе прапусьціць на наступным тыдні і найважнейшую сустрэчу з галоўным супэрнікам па залатой гонцы ў чэмпіянаце Гішпаніі – мадрыдскім «Рэялам».
Яшчэ адным футбалістам, хто можа не згуляць з «Рэялам», зьяўляецца цэнтральны абаронца Хэрард Піке. Гулец, які не выйдзе на поле супраць «Арсэнала» з-за дыскваліфікацыі, зарабіў ў матчы з «Атлетыка» надрыў цягліцы сцягна. Нязначныя пашкоджаньні атрымалі таксама Хэфрэн і Яя Турэ.
Паводле UEFA.com
Tags: 1/4, Arsenal, Barselona, Camp Nou, Zlatan Ibrahimović
